На кубінскім фестывалі феерверкаў адбыўся выбух. Дзясяткі пацярпелі


39 асобаў атрымалі апёкі і траўмы падчас каляднага фестывалю феерверкаў «Парандас» у горадзе Рэмедыёс.

Сярод пацярпелых – шасцёра дзяцей ад 11 да 15 гадоў, паведамляе Reuters. Паводле мясцовых уладаў, 20 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане.

Дакладная прычына выбухаў высвятляецца. На відэа бачна, як шматлікія петарды і зарады для салютаў загарэліся і пачалі выбухаць перад гледачамі.

Фестываль «Парандас» праходзіць у фармаце карнавалу ў гарадах правінцыі Віла Клара з XVIII стагоддзя. Удзельнікі фестывалю могуць станцаваць румбу і паглядзець на спаборніцтвы па запуску феерверкаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў