На святы Белчыгунка пусціць дадатковыя цягнікі ва Украіну і Расею


На святы па Беларускай чыгунцы будуць курсаваць больш за 100 дадатковых цягнікоў.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Белчыгункі.

«Агулам з улікам попыту пасажыраў на красавіцкія і травеньскія святы і выхадныя дні ў межах Беларусі дадаткова прызначыла 91 цягнік, у міжнародным злучэнні – 16 цягнікоў», – адзначылі ў прэс-цэнтры.

У прыватнасці, прызначаныя дадатковыя цягнікі ў злучэнні Менск-Камунары, Менск-Гомель-Менск, Менск-Берасце-Менск, Менск-Віцебск-Менск, Менск-Пінск-Менск.

У міжнародных зносінах Белчыгунка сумесна з Расейскімі чыгункамі дадаткова ўвяла цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: з 27 красавіка па 1 траўня – Берасце-Масква-Берасце, Менск-Масква-Менск. Акрамя таго, на 16-17 красавіка прызначаныя дадатковыя цягнікі па маршруце Гомель-Сноўск (Украіна) – Гомель. У транзітных зносінах у перыяд з 25 красавіка па 2 траўня па Беларускай чыгунцы будуць курсаваць дадатковыя цягнікі №229 Санкт-Пецярбург-Смаленск, №559 Адлер-Калінінград, №239 / 240 Санкт-Пецярбург-Бранск-Санкт-Пецярбург, №221 Масква -Берасце і №222 Берасце-Смаленск.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары