На кожным пятым участку ў Берасці няма ўчастковага


Сёння ў Беларусі – Дзень міліцыі. Нягледзячы на высокі заробак і сацыяльныя гарантыі, міліцыя, аднак, з цяжкасцю знаходзіць сабе супрацоўнікаў.

У Берасці адразу 18 міліцэйскіх участкаў застаюцца без штатных участковых.

Паводле крыніцаў «Белсату» ўва Упраўленні ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкаму, у Маскоўскім раёне гораду дванаццаць з 55 месцаў службы – вакантныя, у Ленінскім – шэсць з 33-х. Фактычна больш за 20 % міліцэйскіх участкаў не маюць штатных супрацоўнікаў.

Пры гэтым участковым прапануюць заробак ад Br 640 да 750 (згодна з абвесткамі аб працы, сярэдні заробак неміліцыянта ў Берасці – ад 300 да 500 рублёў).

Міліцыя не размяшчае вакансіі на біржы працы, а запрашае на службу праз сваю афіцыйную старонку.

Зазначым, што год таму з гэтага сайту пасля масавых затрыманняў пасля маршаў «недармаедаў» зніклі фатаграфіі ўчастковых міліцыянтаў.

СА

Стужка навінаў