На кожнага працуючага беларуса прыпадае больш за $ 4 тысячы ўнутранага і вонкавага доўга


Паводле эканамічны аглядальнікаў, Беларусь трапіла ў замкнёнае кола: бярэ новыя даўгі, каб аддаць старыя. Пры гэтым рэфармавання эканомікі не адбываецца.

Калі ўлічыць не толькі вонкавы, але ўнутраны дзяржаўны доўг, то лічба ў разліку на кожнага беларуса складзе $ 1,9 тысячы, а на кожнага працуючага – 8,18 тыс. рублёў, альбо больш за $ 4 тысячы.

Такую лічбу назвалі ўдзельнікі круглага стала «Эканоміка без даўгоў. Як рэфармаваць прамысловасць без вонкавых фінансавых пазыкаў », які прайшоў у Менску.

Пры гэтым сёлета доўг павялічваўся вялікімі тэмпамі: толькі вонкавы – на $ 3,6 млн у дзень.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2016 года склаў 36 млрд рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 3,1 млрд рублёў (на 9,6%).

Вонкавы дзярждоўг на 1 кастрычніка склаў $ 13,4 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $ 977,8 млн (на 7,9% з улікам розніцы курсаў валют).

У студзені-верасні 2016 года Беларусь запазычыла $ 1 млрд 543,4 млн: $ 800 млн – у Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; $ 359,6 млн – урада і банкаў Расеі; $ 287 млн – банкаў КНР; $ 95 млн – Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця; 1,8 млн долараў – Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця ды Паўночнага інфармацыйнага банку.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў