На Кітай абрынуўся тайфун «Фенікс»


Непагадзь прынесла на ўсход краіны праліўныя дажджы. Эвакуявана больш за 250 тысяч чалавек. Шторм працягвае рухацца ў паўночна-ўсходнім кірунку і на працягу бліжэйшых гадзінаў дойдзе да Шанхая.

Аб ахвярах і пацярпелых не паведамляецца.

Тайфун стаў прычынай транспартнай катастрофы на ўсходзе краіны: адмененыя авіярэйсы ў некалькіх аэрапортах, перадае інфармацыйнае агенцтва «Xinhua». Таксама парушана праца грамадскага транспарту.

«Фенікс» стаў ужо 16 па ліку штормам з пачатку 2014 года, які абрынуўся на тэрыторыю Кітая.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў