На кіраўніцу тэатру «Вір», які ўдзельнічаў у «Свяце Незалежнасці», напісалі заяву ў міліцыю


Гісторыя з Ганнай Несцеравай, кіраўніцай вулічнага тэатру «Вір», які прымаў удзел у «Свяце Незалежнасці» 25 сакавіка, працягваецца. На яе напісалі заяву ў міліцыю.

Фота: Вячаслаў Радзіміч

За дзень да «Свята Незалежнасці» Ганне паведамілі, што калі яна не адмовіцца ад удзелу ў мерапрыемстве, то ў дачыненні да яе будуць прынятыя меры.

Фота: Вячаслаў Радзіміч

Пасля таго, як тэатр «Вір» паўдзельнічаў у свяце, дырэктарка цэнтру дадатковай адукацыі «Кантакт», на базе якога працуе тэатр, вымусіла Ганну шукаць іншае памяшканне для заняткаў. Таксама Ганна атрымала вымову ад свайго кіраўніцтва.

«Збірала вышэйшае кіраўніцтва і быў такі вусны загад, што ніводны калектыў, які тычыца ўстановы адукацыі, не павінен выступаць на такім мерапрыемстве. Калі я сказала, што мы не будзем адмаўляцца, мне сказалі, што будуць нейкія непрыемныя моманты нават да звальнення», – паведаміла Ганна Несцерава ў інтэрвью нашаму тэлеканалу.

ГА, belsat.eu. Фота: Viktor Drachev / TASS / FORUM

Стужка навінаў