На Кацярыну Андрэеву склалі пратакол за онлайн-трансляцыю акцыі недармаедаў у Берасці


Пратакол склалі праз тое, што журналістка «не маючы акрэдытацыі і адпаведнага пасведчання брала інтэрвʼю ў міліцыянта» 5 сакавіка.

Сведкай выступае супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Песецкі. Позву ў суд Кацярына Андрэева пакуль не атрымала, таму дата правядзення паседжання пакуль невядомая.

Кацярыну Андрэеву затрымалі падчас наўпроставага эфіру ў Воршы. Разам з аператарам Алесем Баразенкам яны апынуліся ў пастарунку. На Алеся склалі пратакол, нібыта ён прыпаркаваўся ў забароненым месцы, а Кацярыну пратрымалі больш за содні ў РАУС без ясных тлумачэнняў. 13 сакавіка суд аштрафаваў яе дзяўчыну выпусцілі са спагнаннем у 690 BYN.

Кацярына Андрэева вяла відэастрымы «Белсату» з акцыяў пратэсту супраць дэкрэту № 3 з Воршы і Бабруйску, асвятляла Дзень Волі ў Менску.

Глядзі таксама
Каментары