На Кастуся Жукоўскага напаў працаўнік свінакомплексу і апырскаў невядомым рэчывам. Журналіста вязуць у шпіталь


Фрылансер паехаў з аператарам Андрэем Толчыным у вёску Зялёныя Лукі на свінаферму «Добрая хрушка», каб спраўдзіць інфармацыю ад мясцовых, якія паведамлялі, што цягам двух тыдняў там забіваюць свіней.

Журналіст пакінуў аўта непадалёк ад комплексу і хацеў трапіць на тэрыторыю фермы, аднак з-за ўвахонай брамы выбег мужчына, верагодна ахоўнік, і апырскаў Жукоўскага невядомым аэразолем з балона, які меў за плячыма.

«Ён крычаў, што тут карантынавая зона, што мы абмінулі пасты міліцыі і таму ўсіх пазвальняюць. Але тут нідзе не было адпаведных знакаў і інфармацыі пра карантын. Тут тры нарады міліцыі, я вызваў участковага. Ён павінен прыехаць і прыняць заяву. Інфармацыю ад нас, што адбываецца на свінакомплексе, хаваюць. Думаю, тут утойваюць хваробу свінняў», – сказаў Кастусь Жукоўскі.

UPD Журналіста забралі ў шпіталь, дзе зробяць абследаванне. Медыкі хуткай дапамогі канстатавалі, што ў Жукоўскага атручанне невядомым хімічным рэчывам, і паставілі яму дыягназ – артэрыяльная гіпертэнзія і павышаны ціск. Далі таблетку, але яна не дапамагла, таму зрабілі ўкол.

Андрэю Талочыну нявызначаная вадкасць трапіла на ніжнюю палову цела.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў