АМАП разагнаў людзей на Кастрычніцкай плошчы


Яны выказваюць салідарнасць з затрыманымі і збітымі ўчора дэманстрантамі. Акцыя не пратрывала і 10 хвілінаў. Агульная колькасць затрыманых – 24 асобы.

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх пераважалі журналісты. Без сцягоў, транспарантаў і мегафонаў яны проста стаялі на знак салідарнасці з затрыманымі ўчора падчас жорсткага разгону ўдзельнікаў шэсця на Дні Волі.

Сярод затрыманых – прадпрымальнік Павел Белавус, які вёў стрым у «Фэйсбуку».


13:44 На Кастрычніцкай 9 аўтазакаў. Людзей на плошчы няма. Увесь цэнтр гораду перакрыты –  правяраюць дакументы ў тых, хто ідзе па цэнтру гораду, вельмі шмат міліцыянтаў і людзей у цывільным, усё  кіраўніцтва АМАПу таксама тут, без дакументаў не пускаюць у касцёл і лякарню.

Акцыя 26 сакавіка
Акцыя 26 сакавіка

13:35 Частка людзей накіравалася ў бок Макдональдса на Кастрычніцкай. Людзей адціскаюць то ў адзін, то ў іншы бок.

«Сюды на акцыі прыходзяць найлепшая моладзь. Я яе павінна падтрымліваць. Скруціла калена, але хадзіць буду», – распавядае Ніна Багінская.

Акцыя 26 сакавіка

13:32 Прыйшоў кіраўнік АМАПу і людзі ў цывільным. Падыходзяць да людзей і нешта кажуць.

13:30 Людзі пляскаюць у далоні і крычаць Жыве Беларусь!

Акцыя 26 сакавіка. Міліцыя папярэджвае людзей, што сабраліся на Кастрычніцкай плошчы

 

Акцыя 26 сакавіка. АМАП хапае людзей

13:25 Тэлефоны журналіста Алеся Залеўскага і прадстаўніка Белсату Аляксея Мінчонка адключаныя. Высвятляем, што з німі. Агулам падчас двух хваляў затрыманняў 26 сакавіка затрымалі каля 24 асобаў.

Акцыя 26 сакавіка
Акцыя 26 сакавіка

13:18 Кіраўніка Арт-сядзібы Паўла Белавуса, затрыманага раней з цяжарнай жонкай, не адпусцілі дагэтуль.  Дзяўчыну адпусцілі.

12:30 Затрыманнямі і разгонам кіруе кіраўнік менскага АМАМу Зміцер Балаба.

Акцыя 26 сакавіка. АМАПаўцы забіраюць людзей з акцыі

12:29 Адціснутыя з плошчы людзі вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу.

Акцыя 26 сакавіка

 


26-га – дзень пратэсту супраць Дэкрэту № 3

Сёння ў цэнтрах беларускіх гарадоў пройдуць акцыі пратэсту супраць Дэкрэту № 3.

ДД

Стужка навінаў