На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі ўзнагародзілі найлепшых навукоўцаў


Падчас абвяшчэння лаўрэатаў прэміі Міжнароднага кангрэсу беларусаў
Падчас абвяшчэння лаўрэатаў прэміі Міжнароднага кангрэсу беларусаў
Падчас абвяшчэння лаўрэатаў прэміі Міжнароднага кангрэсу беларусаў

[/vc_column_text][vc_column_text]На VI Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне назвалі аўтараў найлепшых навуковых працаў апошняга часу.

Прэмія Кангрэсу мае на мэце адзначыць дасягненні ў гуманітарных і сацыяльных навуках цягам года, заахвоціць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковай дзейнасці.

Прэмія мае некалькі намінацыяў: гісторыя, гуманітарныя навукі, сацыяльна-палітычныя навукі. Сёлета ўпершыню была створаная намінацыя для манаграфіяў на польскай мове, прысвечаных беларускай тэматыцы.

Асобныя ўзнагароды атрымліваюць аўтары манаграфіяў і аўтары артыкулаў.

ГІСТОРЫЯ

Манаграфіі

Груша Александр. «Документальная письменность Великого Княжества Литовского (конец XIV – первая треть XVI в.)». – Минск : Беларуская навука, 2015. – 465 с.

Артыкулы

Канановіч Уладзімір. «Радавод князёў Глінскіх: памяць пра мінулае як зброя палітычнай барацьбы» // «ARCHE». 2015. № 9. С. 195-218.

ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ

Манаграфіі

Авілін Цімафей. «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія». Вільня: Тэхналогія, 2015. 260 с.

Артыкулы

Лобач Уладзімір. «Феномен вайны ў міфапаэтычнай карціне свету беларусаў» // «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні». Навуковы зборнік. Вып. 1. – Мн.: Навука, 2014. – С. 58-91.

САЦЫЯЛЬНА-ПАЛІТЫЧНЫЯ НАВУКІ

Манаграфіі

Кучынская Вольга. «The Politics of Invisibility: Public Knowledge about Radiation Health Effects after Chernobyl». MIT Press, 2014. 264 p.

Артыкулы

Васілевіч Наталля. «Заведама нераўнапраўныя: Царква і дзяржава ў Беларусі пары кансалідаванага аўтарытарызму» // «ARCHE». №4. 2015. C. 216-253.

ПОЛЬСКАМОЎНЫЯ МАНАГРАФІІ НА БЕЛАРУСКУЮ ТЭМАТЫКУ (2011-2015 гг.)

Engelking Anna. «Kołchoźnicy. Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku». Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2012. 858 s.

Шорт-ліст усіх прэтэндэнтаў на прэмію VI Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі за найлепшую навуковую публікацыю можна паглядзець на сайце Кангрэсу.

Сяргей Пеляса, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў