На кальцавой дарозе ў Горадні сутыкнуліся 14 аўтаў. ФОТАФАКТ


Прычынай аварый стала рэзкае пагаршэнне надвор’я. Праз снегапад на некаторых дарогах утварылася галалёдзіца.

На невялікім участку кальцавой дарогі ў Горадні працягласцю каля 500 метраў ад скрыжавання з вуліцай Шчорса да шляхаправоду ў раёне Азёрскай шашы адбылося некалькі ДТЗ. Пашкоджанні атрымалі 14 аўтамабіляў. У самым масавым ДТЗ адначасова сутыкнуліся 6 аўтаў.

Рух на трасе аднавілі.

Паводле сіноптыкаў, невялікі снегапад працягнецца да раніцы аўторка. Захаваецца магчымасць узнікнення галалёдзіцы.

Карысная парада!

 

ДР belsat.eu, фота belta.by

Стужка навінаў