На хутары Вайцюшкі адзначылі 135-годдзе нараджэння Купалы і Коласа


Творчым пленэрам, прысвечаным адразу тром юбілейным датам, адчыніўся чарговы культурны сезон на хутары Вайцюшкі.

Нагодаю для пленэра стала адзначэнне 135-годдзя нараджэння Купалы і Коласа, ды 500годдзе беларускага кнігадрукавання.

Вайцюшкі

Хоць гэтыя тэмы і сталіся асноўнымі на пленэры, але разам з тым, мастакі, натхняючыся краявідамі Панямоння ўвасобілі ў сваіх творах і прыродныя матывы.

Скульптурныя інсталяцыі з каменя зрабілі Ігар Засімовіч ды Кацярына Зантарыя, мастацкія працы былі прадстаўлены такімі імёнамі як Кацярына Сумарава, Алег Усціновіч, Сяргей Вечар ды Валянціна Шоба.

Наведнікі Вайцюшкоў
Наведнікі Вайцюшкоў

Вынік пленэру паказалі на фэсце Салаўё, які праводзіцца на хутары ўжо чацверты раз, і з кожным разам прымае ўсё болей гасцей. Сёлета ўдзел у паэтычна-музычнай праграме фэсту ўзялі Віталь Рыжкоў, Уладзімір Някляеў, Наста Кудасава, Аксана Спрынчан ды Яраш Малішэўскі.

Традыцыйна фэст сваім выступам скончыў гаспадар хутару Зміцер Вацюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч

Наступная імпрэза ў Вайцюшках адбудзецца на Купалле.

belsat.eu

Стужка навінаў