На Хмяльніцкай АЭС адключылі энергаблок


Паводле кампаніі-аператара АЭС «Энергоатом», рэактарная ўстаноўка знаходзіцца ў стане «гарачы астаноў».

У ноч на 3 студзеня другі энергаблок Хмяльніцкай АЭС адключылі праз няспраўнасць. «Энергоатом» паведамляе, што інцыдэнт не нясе пагрозы і паводле міжнароднай шкалы INES (The International Nuclear Event Scale), класіфікуецца ўзроўнем небяспекі «0».

«Радыяцыйная абстаноўка на прамысловай пляцоўцы і ў прылеглых раёнах не змянілася», – паведамляе на сваім сайце кампанія «Энергоатом».

Хмяльніцкая АЭС знаходзіцца ў Хмяльніцкай вобласці ў горадзе Нецішын (Украіна). На Хмяльніцкай АЭС працуюць два энергаблокі (ВВЭР-1000) агульнай магутнасцю 2000 МВт (запушчаныя ў 1987 і 2004 гадах).

На беларускай АЭС пад Астраўцом будуць выкарыстоўвацца энергаблокі ВВЭР-1200/491.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў