«На грошы не разлічвайце». Лукашэнка – пра тое, з чаго пачаць парадак у краіне


Лукашэнка – дыпламаваны аграрый, знаёмы з сельскай гаспадаркай не на словах. Фота – прэс-служба прэзідэнта

Сваім бачаннем 2018-га кіраўнік дзяржавы падзяліўся падчас знаёмства з хадою восеньскіх палявых працаў.

29 верасня падчас працоўнай паездкі па Менскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з працаўнікамі сельскай гаспадаркі. У размове з імі кіраўнік дзяржавы паставіў задачу на 2018-ы.

«Наступны год мы цалкам аддамо парадку, культуры земляробства, культуры на палях. Гэта будзе наш галоўны год, – заявіў Лукашэнка. – Больш не разлічвайце на вялікія грошы і капітальнае падтрыманне. Год добры – зарабляйце грошы. Мы павінныя сканцэнтраваць сродкі на меліярацыйных, культурна-тэхнічных працах. Трэба даводзіць да ладу краіну і нарэшце цвёрда паставіць пытанне па рэкультывацыі былых фермаў», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы – дыпламаваны аграрый. У 1985-м ён завочна скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці».

ДД

Глядзі таксама
Каментары