На графіці «Менск-Масква» прарос калючы дрот


3

У хлопчыка і дзяўчынкі з вядомага муралу з’явіліся новыя аксесуары.

На графіці «Масква-Менск» на сталічнай вуліцы Магілёўская, 32 дамалявалі калючы дрот. У букеце, які трымае хлопчык, і ў вянку на галаве дзяўчынкі, зʼявіліся дасканала намаляваныя шыпы – упісаныя так далікатна, што не адразу зразумела, што карцінка змянілася. Фота адрэдагаванага муралу апублікаваў часопіс «Сігнал».

2

Карэкцыя малюнку адбылася ў нядзелю 23 кастрычніка ў першай палове дня. Вакол хадзілі людзі, але ніхто не звяртаў увагі на тое, што ля сцяны стаіць падʼёмнік, на якім працуе чалавек у камбінезоне.

1

Выява з’явілася на шматпавярховіку ў Менскуз нагоды Дня Расеі улетку 2016 г. Паводле задумы аўтараў, беларускі хлопчык у чырвона-зялёным капелюшы дорыць кветкі расейскай дзяўчынцы ў вянку. Над намаляванымі дзецьмі надпіс «Менск Масква» і паміж імі сэрца, размаляванае ў колер беларускага і расейскага сцягоў.

Эскіз распрацаваў аддзел ідэалогіі Менгарвыканкаму. Рэалізацыяй праекту займаліся расейцы, бо паводле Менгарвыканкаму, «беларусы не маюць гэткага досведу і ўмення».

Аўтар карэкцыі перадаў Еўрарадыё, што цяпер графіці набыло «хоць нейкі сэнс».

«Выратаваць? Тое, што мёртвае, памерці не можа. Але сэнсу дадаць атрымалася», – заявіў ананімны мастак.

ДД

Глядзі таксама
Каментары