На гомельскую навагоднюю елку апрануць Віфлеемскую зорку


Гомельская елка апране Віфлеемскую зорку замест савецкай, менская – вышыванку, а магілёўская «дарасце» да памераў галоўнай елкі Лондану.

Беларускія гарады рыхтуюцца да святкавання Новага года.

У Гомлі навагоднюю елку ўпершыню ўпрыгожаць Віфлеемскай зоркай, а не савецкай, паведамляюць «Сильные новости».

Шмат хто пазітыўна ўспрыняў і нядаўнюю навіну аб тым, што галоўная елка краіны ў Менску будзе аформленая ў нацыянальным стылі.

Як будзе выглядаць елка ў Магілёве, гарадскія ўлады не раскрываюць. Кажуць толькі, што яна дасягне 20 метраў у вышыню.

У Заходняй Еўропе таксама прыходзяць да высновы, што няма нічога лепшага за традыцыйную елку. Два гады таму ў Бруселі замест жывога дрэва ўсталявалі электрычную інсталяцыю – мяркуецца, гэта было зроблена, каб не абразіць рэлігійныя пачуцці мусульманаў. Спрэчнае рашэнне выклікала шмат дыскусій, і гарадскія ўлады вярнуліся да старога варыянта: сёлета, напрыклад, 18-метровую елку прывязлі з-пад Рыгі, гэта амаль 2000 кіламетраў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Елку, што паўстане на Трафальгарскай плошчы Лондану, вязуць з Нарвегіі і яна дасягае 21 метр (амаль як будучая елка ў Магілёве). Нарвежцы ўжо 67-ы раз дораць елку брытанцам – у знак падзякі за дапамогу Нарвегіі падчас Другой сусветнай вайны.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў