На Гомельшчыне затрымалі дзвюх кухарак, якія выносілі з дзіцячага летніку торбы з харчамі


Кухаркі, якія працавалі ў дзіцячым лагеры «Сядзельнікі», выносілі пасля змены кілаграмы прадуктаў.

Сярод выкрадзенага – амаль 15 кілаграмаў ялавічыны і 10 кілаграмаў свініны, масла, малако, смятана, маянэз, арэхі, чарнасліў, агуркі, макароны, яйкі, хлеб ды іншае. Агульная сума прадуктаў – больш 300 рублёў.

Іх затрымалі падчас рэйду супрацоўнікі Мазырскага аддзелу аховы.

За дробны крадзеж у дачыненні да 24-гадовай і 44-гадовай жанчын складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

ДР belsat.eu паводле gomel.today

Стужка навінаў