На Гомельшчыне ў трох месцах гараць лясы


Беларускія ратаўнікі паведамляюць: цягам апошніх содняў удалося згасіць 8 лясных і 14 пажараў на тарфяніках. Паводле стану на 6:00 14 чэрвеня яшчэ тры лясныя пажары на Гомельшчыне не ўдалося згасіць.

Самы вялікі пажар – у Хойніцкім раёне (плошча – прыблізна 6 гектараў). Лес гарыць у двух месцах у Лельчыцкім раёне, агульная плошча гэтых пажараў складае 10 гектараў.

Ратаўнікі абвесцілі збор асабовага складу і перакідваюць да праблемных месцаў пажарную тэхніку. У Хойніцкім раёне тры пажарныя верталёты 75 разоў скідвалі ваду на лес у полымі.

МНС запэўнівае, што на сёння няма пагрозы паселішчам у гэтым рэгіёне.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў