На Гомельшчыне падпалкоўнік міліцыі парыбаліў у запаведніку – цяпер яму пагражае да трох гадоў калоніі


Парк "Прыпяцкі". Фота - beautifulplace.by

Суд Петрыкаўскага раёну (Гомельская вобласць) разглядае крымінальную справу ў дачыненні да былога супрацоўніка міліцыі за незаконную рыбную лоўлю на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства Ірына Хіжанок.

«У ліпені бягучага года падпалкоўнік міліцыі, працуючы на ​​пасадзе старшага аператыўнага дзяжурнага Светлагорскага РАУС, здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.2 арт.281 КК Беларусі. Мужчына разам з братам, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, займаліся рыбнай лоўляй з дапамогай электравуды на тэрыторыі нацыянальнага парку «Прыпяцкі». Крымінальная справа разглядаецца судом Петрыкаўскага раёну», – распавяла Ірына Хіжанок.

Падпалкоўнік быў звольнены з праваахоўных органаў.

Частка 2 артыкулу 281 Крымінальнага кодэксу (незаконная здабыча рыбы) прадугледжвае пакаранне ад штрафу да трох гадоў пазбаўлення волі.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары