На Гомельшчыне гарыць лес і тарфянікі


25 жніўня ў Гомельскай вобласці адбыліся два пажары, пашкоджаны адзін будынак.

Цяпер палае 6 лясных пажараў на агульнай плошчы 108,940 га, 7 тарфяных пажараў на плошчы 1,23 га і 9 пажараў травы ды кустоў на плошчы 7,7 га, паведамляе 023.by. На дадзены момант застаюцца 2 непатушаныя пажары ў Лельчыцкім раёне каля вёскі Дзяржынск і каля вёскі Глушкевічы. А таксама адзін тарфяны пажар на плошчы 0,7 га каля вёскі Дуброва.

ЮВ, belsat.eu, паводле 023.by

Глядзі таксама
Каментары