На Гомельшчыне абвесцілі надзвычайную сітуацыю праз нашэсце караеда


На тэрыторыі Лельчыцкага і Мілошэвіцкага лясгасаў працаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі выявілі ўсыханне хваёвых насаджэнняў, выкліканае нашэсцем караедаў.

Насякомыя сталі прычынай заражэння лесу, у выніку чаго і ўзнікла ўсыханне, паведамляе прэс-служба МНС.

Падчас дэталёвага даследавання лясных масіваў усталявалі, што плошча пашкоджанняў склала 1558,4 га. Пашкоджаныя ўчасткі ёсць на тэрыторыі ўсяго раёну.

Дзесяць лясгасаў, з удзелам 209 асобаў і 58 адзінак тэхнікі, праводзяць вырубку і ізаляцыю сасновых насаджэнняў, адзначылі ў МНС.

12 ліпеня раённая камісія па надзвычайных сітуацыях прызнала інцыдэнт мясцовай надзвычайнай сітуацыяй прыроднага характару – «заражэнне лясоў шкоднікамі і хваробамі».

Бліжэйшым часам пытанне заражэння лясоў на Гомельшчыне насякомымі-шкоднікамі разгледзяць на абласной камісіі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары