На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца да +36 °C


У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца спякотнае надвор’е.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

«Жнівень у Беларусі пачнецца са спёкі – умовы надвор’я на тэрыторыі краіны будзе вызначаць вельмі цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі«, – распавёў сіноптык.

У дзённыя гадзіны 1 жніўня па паўднёвай палове, а 2 жніўня – па большай частцы тэрыторыі Беларусі паветра прагрэецца да 30-34 градусаў. У сераду ў асобных раёнах на поўдні будзе 35-36 градусаў.

У выходныя дні на фоне высокага атмасфернага ціску будуць праходзіць малаактыўныя франтальныя раздзелы: у асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ў суботу ноччу будзе 13-19 градусаў, на паўднёвым усходзе краіны – 20-22. Днём чакаецца 22-29 градусаў, на паўднёвым усходзе – да 31. У нядзелю ўначы – 13-20, удзень – 24-29, на поўдні краіны – 30-33 градусы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары