На Гаваях баяцца КНДР і праводзяць выпрабаванні сістэмы апавяшчэння аб ядравым удары


Апошні раз такія выпрабаванні праводзіліся 30 гадоў таму, паведамляе амерыканскі тэлеканал «ABC News».

Сірэны будуць уключаць на 40 секундаў раз на месяц. Таксама на тэлефоны гавайцаў будуць адпраўляць план дзеянняў у выпадку ядравай атакі. Паводле «ABC News», новыя захады бяспекі звязаныя з напружанасцю вакол КНДР.

Пхеньян у апошнія месяцы прыкметна паскорыў працы ў распрацоўцы ядравай зброі і балістычных ракетаў, піша bbc.com. У сваю чаргу кіраўніцтва ЗША папярэдзіла, што напад на Злучаныя Штаты або іхных саюзнікаў прывядзе да поўнага знішчэння паўночнакарэйскага рэжыму.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары