На гары Гедыміна ў Вільні знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага?


У Літве даследчыкі вывучаюць парэшткі, знойдзеныя падчас раскопак на гары Гедыміна.

Каму яны маглі належаць, у каментары BNS патлумачыў прафесар Кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўніверсітэту Рымантас Янкаўскас:

«Ёсць дастаткова доказаў таго, што сярод знаходак ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага».

Прафесар адзначыў, што для канчатковага пацверджання здагадкі неабходна скончыць даследаванне ўсіх парэшткаў, знойдзеных на гары Гедыміна:

«Іншымі словамі, калі мы не знойдзем іншага кандыдата, які будзе лепш падыходзіць, і з якім супадала б большасць доказаў, то тады будзем сцвярджаць, што гэта парэшткі Кастуся Каліноўскага».

Фільм «Белсату» пра апошнія дні Кастуся Каліноўскага

Наконт ідэнтыфікацыі парэшткаў Зігмунда Серакоўскага ўжо няма вялікіх сумневаў, паколькі быў знойдзены заручальны пярсцёнак з надпісам «Zygm ó nt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r» («Зыгмунд Апалонія 11 верасня/30 ліпеня 1862 году»).

Дырэктар Інстытуту палітычнай сферы, супрацоўнік Універсітэту ім. Вітаўта Вялікага Андрэй Казакевіч распавёў, чым знаходка парэшткаў Кастуся Каліноўскага адметная для беларусаў:

«Для беларусаў ён вельмі шмат значыць. К. Каліноўскі зʼяўляецца часткай нацыянальнага пантэона Беларусі. Ён быў прызнаны беларускім нацыянальным героем у пачатку XX стагоддзя, яго не забаранялі і савецкія ўлады, паколькі ён прытрымліваўся левых поглядаў. У шмат якіх беларускіх гарадах ёсць вуліцы, названыя імем Кастуся Каліноўскага. Гэта досыць унікальная асоба, ваенны, палітычны дзеяч, памяць аб якім увекавечана на вуліцах, у падручніка. Калі будзе вядома месца яго пахавання, то для беларусаў гэта будзе мець вялікае значэнне».

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt

Стужка навінаў