На гарадзенскі “Азот” прывезлі вежу, вышынёй з 16-павярховы дом


50-мятровая канструкцыя амаль тыдзень ехала ў горад з літоўскай Клайпеды.

Платформа з вежай, перад тым як трапіць у Горадню, зрабіла цэлую адысею: спачатку з Чэхіі ў Літву, з Літвы праз пераход у Пастаўскім раёне ў Віцебскую вобласць і далей па Беларусі. Хуткасць руху – 2 км на гадзіну.

Платформа з канструкцыяй, займаючы дзве паласы на трасе, ехала ў суправаджэнні машынаў ДАІ, у населеных пунктах перад яе прыбыццём дэмантавалі дарожныя знакі ды падымалі драты… Аперацыя калі не беспрэцэдэнтная, то дакладна не будзёная для нашага рэгіёну.

Калона прызначаная для абсарбацыі нітрозных газаў вадой з утварэннем азотнай кіслаты. Кошт канструкцыі – амаль тры мільёны еўра.

На прадпрыемства калона заязджала з боку в.Верцялішкі па вул. Карскага, таму гарадзенцы, бадай, і не адчулі прыбыцця гіганту.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў