На Гарадзеншчыне нагадавалі 1710 тон кавуноў


Як паведаміў belta.by галоўны спецыяліст Гарадзенскага абласнога аграпрамысловага саюзу Дзмітрый Лях, у гэтым годзе 6 сельгаспрадпрыемстваў Гарадзеншчыны ўключыліся ў эксперымент па вырошчванню кавуноў. Практычна ўвесь ураджай ужо сабралі, а прадукцыя рэалізуецца праз уласную гандлёвую сетку сельгаспрадпрыемстваў.

Як растлумачыў Дзмітрый Лях, кавуны ў кліматычных умовах Гарадзенскай вобласці вырастаюць да 5-6 кг і пры гэтым нядрэнна растуць у адкрытым грунце.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў