На Ганцаўшчыне зладзілі «Зажынкі». Атмасфера абраду – у фотарэпартажы Belsat.eu


Мясцовыя жанчыны разам з гаспадаром ідуць за вёску Хатынічы на поле ладзіць традыцыйныя «Зажынкі»
Дзеткі з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну зрываюць жыта для снапкоў
Хатыніцкія дзеткі падкідваюць да неба дзяўчыну разам з каласком з фартушка падчас «Зажынак»
Бабуля з народнага этнаграфічнага фальклорнага гурта «Хатовічы» пакідае серп напрыканцы «Зажынак» каб адпачыць і пачаставацца гасцінцам мужыка-гаспадара
Гаспадар з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну правярае спеласць і якасць жытніх зярнятаў расціраючы іх на руках, а потым спрабуючы раскусіць іх і паспрабаваць на зуб перад пачаткам «Зажынак»
Бабуля з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна вуча сваю ўнучку як правільна зажынаць падчас зажыначнага абраду

Больш фотаздымкаў – у фотагалерэі ніжэй:

Па дарозе на поле на Зажынкі
Гаспадар з традыцыйнай палявой калыскаю ідзе да жытняга поля разам з мясцовымі жанчынамі з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну
Жанчыны ў традыцыйных саматканых строях з вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёну спяваюць зажыначныя песні па дарозе на поле
Бабуля з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну калыша ўсталяванаю на полі самаробную традыцыйную калыску, якая падвешваецца на ачапку і абгортваецца апіначам, каб абараніць дзіця ці ежу ды напоі ад сонца
Гаспадар з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну правярае спеласць і якасць жытніх зярнятаў расціраючы іх на руках, а потым спрабуючы раскусіць іх і паспрабаваць на сухасць перад пачаткам Зажынак
Гаспадар з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну правярае спеласць і якасць жытніх зярнятаў расціраючы іх на руках, а потым спрабуючы раскусіць іх
Хатыніцкія жанчыны падрыхтаваныя да пачатку традыцыйных Зажынак
Паважаная жанчына прамаўляе абрадавыя словы да Бога перад пачаткам Зажынак у вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёну
Паважаная жанчына першай зажынае снапок каб зрабіць галоўны – зажыначны снапок
Жанчыны з вёскі Хатынічы пачынаюць зажынаць жыта і скручваць яго частку у перавясла каб перавязаць першы – зажыначны снапок
Пасля таго, як зрэжуць жыта, жанчыны традыцыйна ўздымаюць яго высока на сярпе, а потым перакідваюць за спіну
Бабуля-берагіня лакальных традыцыяў з вёскі Хатынічы спявае традыцыйныя зажыначныя спевы
Бабуля з вёскі Хатынічы скручвае частку жытняга калосся ў перавясла каб перавязаць першы зажыначны снапок
Маці з дачкой, што назірае за стварэннем “сноп-бабы”
Бабулі з вёскі Хатынічы перавязваюць зажыначны сноп поясам-абярэгам
Гаспадар паклаў “шапку” на сноп-бабку, ці “ставэц”
Жанчыны з вёскі Хатынічы дораць зажыначны сноп гаспадару, які ў сваю чаргу павінен аддзячыць смачным гасцінцам, ды захаваць зажыначны снапок ў чырвоным куце сваёй хаты на цэлы год. Зажыначны сноп-абярэг прымае удзел у шматлікіх восеньскіх і нават зімовых абрадах беларусаў
Жанчыны з вёскі Хатынічы выканалі асноўную частку зажыначнага абраду, зрабіўшы, упрыгожыўшы і падарыўшы зажыначны снапок гаспадару
Жанчыны з вёсцы Хатынічы традыцыйна падкідавюць спраўнага гаспадара “да сонца” разам з зажыначным снапком каб той быў здаровы, заможны і шчаслівы, а таксама каб атрымаць добрую падзяку за абрадавыя дзеянні
Хатыніцкія дзеткі падкідваюць да неба дзяўчыну разам з каласком з фартушка падчас Зажынак
Сталая жыхарка вёскі Хатынічы разам з маладой жанчынай зажынаюуць на фоне пачастунка жанчынам ад гаспадара ды зажыначнага снапка і снапа-бабы
Дзеткі з вёскі Хатынічы зрываюць жыта для снапкоў
Бабуля з вёсцы Хатынічы Ганцавіцкага раёна вучыць сваю ўнучку як правільна зажынаць
Дзяўчынкі з вёсцы Хатынічы спрабуюць зажынаць пасля майстар-класу ад мясцовых жанчын
Жанчына з вёсцы Хатынічы зажынае
Жанчына выцірае фартухом пот з твару падчас традыцыйных Зажынак
Бабуля з народнага этнаграфічнага фальклорнага гурту “Хатовічы” пакідае серп напрыканцы Зажынак каб адпачыць і пачаставацца гасцінцам
Зкончыўшы Зажынкі гаспадар частуе ежай і напоямі ўдзельніц абраду
Удзельніцы зажыначнага абраду з вёсцы Хатынічы адпачываюць у полі частуючыся ежай і напоямі ад гаспадара
Сярпы ў “снапу-бабе”, ці “стаўцу” зробленым з 10 маленькіх снапкоў пасля сканчэння зажыначнага абраду у вёсцы Хатынічы
Жанчыны з вёскі Хатынічы вяртаюцца з Зажынак са сваймі ўпрыгожанымі самаробным арнаменатам торбамі

Глядзіце таксама:

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў