«На гандлёвым цэнтры ў Маскве напісана: Дуракам-беларусам тавараў не прадаем»


Журналісты «Белсату» распыталі прадпрымальнікаў Гомля і Магілёва, як яны перажываюць уступленне прэзідэнцкага ўказу №222.

«На гандлёвым цэнтры ў Маскве напісана: Дуракам-беларусам тавараў не прадаем. Яны не хочуць з намі працаваць. Вялікая просьба да нашага ўраду ўвесці мараторый на гэты закон», – распавёў «Белсату» адзін з бізнесменаў.

«У гэткай эканамічнай сітуацыі прадпрымальнікам трэба даваць паслабленні», – выказаўся іншы.

Больш меркаванняў глядзіце ў відэаапытанцы.

З 1 студзеня гандляры абавязаныя прадаваць тавары лёгкай прамысловасці краінаў Мытнага саюзу толькі з дакументамі, якія пацвярджаюць іх легальнае паходжанне і бяспеку для спажыўца. Праблема ў тым, што расейскія пастаўляльнікі, у якіх набывае тавар большасць беларускіх іпэшнікаў, як правіла, адмаўляюцца выдаваць дакументы аб паходжанні вырабаў або даюць фіктыўныя даведкі.

Глядзіце таксама  >>> Private: Крызіс прадпрымальнікаў – пустыя рынкі ды гандлёвыя цэнтры па ўсёй краіне

ДР,belsat.eu

Стужка навінаў