На Гаіці ахвярамі ўрагану ўжо сталі каля 300 асобаў


Гэта найбуйнейшы шторм, які ўдарыў па Карыбскім моры і ўсходнім узбярэжжы Злучаных Штатаў за апошнія дзесяць гадоў.

Фота Reuters
Фота Reuters
Фота Reuters
Фота Reuters

На Гаіці, адной з самых бедных краін у свеце, якая дагэтуль не аправілася ад леташняга землятрусу і ўспышкі халеры, ад урагану загінулі каля 300 чалавек. Інфраструктура вострава разбураная. Тысячы людзей цяпер знаходзяцца ў прытулках, у шпіталях няма месцаў. 4 чалавекі таксама загінулі ў Дамініканскай рэспубліцы.

Цяпер ураган набліжаецца да Флорыды, Джорджыі і Паўднёвай Караліны, дзе абвешчана надзвычайнае становішча. Эвакуяваныя больш 3 мільёнаў людзей.

Метэаролагі разлічваюць, што цыклон сціхне ў нядзелю.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў