На футбольным матчы Беларусь-Францыя будзе аншлаг


Беларуская федэрацыя футболу падзякавала заўзятарам.

На старонцы федэрацыі адзначаецца, што ўсе квіткі на заўтрашні матч паміж камандамі Беларусі і Францыі прададзеныя.

«Дзякуй, што будзеце са зборнай у гэты вечар», – адзначаецца ў акаўнце федэрацыі футболу ў «Twitter».

Матч, які стане першым для нашай каманды ў межах кваліфікацыі Чэмпіянату свету-2018, пройдзе 6 верасня на «Барысаў-Арэне» (умяшчае больш за 13 тыс. гледачоў). Пачатак а 21:45.

Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці рэкамендуе аўтаўладальнікам па магчымасці скарыстацца грамадскім транспартам для наведвання матчу, бо магчымыя коркі. Для таго, каб было прасцей дабрацца да стадыёну, з Менску ў Барысаў пусцяць дадатковую электрычку.

НМ, belsat.eu, паводле Auto.tut.by, abff.by

Стужка навінаў