На «Фукусіме» замарозяць зямлю для абароны ад радыеактыўнага забруджання


Кіраванне ядравага рэгулявання Японіі дазволіла кампаніі-аператару аварыйнай АЭС «Фукусіма-1» TEPCO пачаць працы па замарожванню глебы ў падмурка АЭС, каб перадухіліць прасочванне і наступнае забруджванне грунтавых водаў, паведаміў японскі тэлеканал NHK.

Чакаецца, што такім чынам атрымаецца скараціць штодзённы абʼём вады, які збіраецца ў падмурку АЭС, у восем разоў – з 400 да 50 тон.

Працы па замарожванні глебы павінны пачацца 31 сакавіка, а функцыянаваць штучная падземная «сцяна» пачне праз паўтары месяцы.

Тым часам, у міністэрстве навакольнага асяроддзя Японіі паведамілі, што да 90% смецця, якое застанецца пасля ачысткі прэфектуры Фукусіма ад радыеактыўнага забруджвання, можа быць перапрацавана і зноў пушчана ў вытворчасць, у тым ліку на будаўніцтва дарог і хваляломаў.

Аднак для гэтага са смецця трэба выдаліць крыніцу радыеактыўнасці, і ў абломках павінна быць не больш за 8 тыс. бекерэляў (адзінка вымярэння актыўнасці радыеактыўнага крыніцы), дадалі ў міністэрстве.

Трагедыя на «Фукусіме» здарылася ў сакавіку 2011 года. Ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Японіі адбыўся землятрус, які выклікаў цунамі. Гіганцкая хваля абрынулася на АЭС, што прывяло да самай маштабнай аварыі з моманту Чарнобыля ў 1986 годзе.

ДР, belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў