На форме менскіх міліцыянтаў з’явяцца міні-відэакамеры


Участковых, амапаўцаў і супрацоўнікаў ДАІ адзенуць у форму, аздобленую відэакамерамі.

Amap

Невялікія відэакамеры пачнуць з’яўляцца на форме міліцыянтаў Менску ўжо сёлета, таксама аздабленне працягнецца ў наступным годзе.

Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка ГУУС Менгарвыканкаму Станіслаў Чучкоў. Гаворка пра супрацоўнікаў ДАІ, палка патрульна-паставой службы, атраду міліцыі асаблівага прызначэння і ўчастковых інспектараў. Мініяцюрныя камеры будуць запісваць усю іх працу.

«Партатыўныя відэарэгістратары неабходныя ў першую чаргу для абароны правоў саміх грамадзянаў. А таксама для вырашэння спрэчных сітуацыяў, якія часам узнікаюць падчас працы пералічаных падраздзяленняў», – адзначыў Станіслаў Чучкоў.

Відэакамерамі актыўна карыстаюцца супрацоўнікі КДБ, асабліва падчас масавых акцыяў – каб здымаць удзельнікаў такіх мерапрыемстваў.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў