На фіранкі і туалетную паперу: новы навучальны год – новыя паборы ў школе

video

Распачаўся навучальны год і ў бацькоў узнавілася пасля лета графа выдаткаў – на школу. Колькі і з якой рэгулярнасцю збіраюць грошай на кожнае дзіця ў асобна ўзятай школе – вырашае апякунскі савет, сума змяняецца ў залежнасці ад месцаразмяшчэння школы, яе стану ды запытаў адміністрацыі або вучняў. Але без гэтых пабораў не абыходзіцца, відаць, ніводная дзяржаўная школа ў краіне.

ЖЫХАРЫ РАГАЧОВА:

«250 тысяч непасрэдна на сам рамонт, і сто тысяч на закупку фіранак, сурвэтак і іншага».
«Акрамя плюс яшчэ на харчаванне занадта шмат грошай бяруць, я папрасіла хлопчыкаў сваіх у стооловую не хадзіць – бяруць з сабой у кантэйнерах бутэрброды, папіць што-небудзь, вельмі шмат грошай сыходзіць на навучанне дзяцей».
«Сказалі на фіранкі, на туалетную паперу і ручнікі для рук, і, напэўна, на рамонт, фарба ці што там ідзе».

Бацькі пераважна з разуменнем ставяцца да гэтых добраахвотна-прымусовых пабораў і ведаюць, што насамрэч ніхто не можа прымусіць іх здаваць грошы.

НАТАЛЛЯ, МАЦІ ТРАІХ ДЗЯЦЕЙ:

«Значыць так вырашыла кіраўніцтва кіраванне школы, значыць патрэбна дапамога школе, таму папрасілі ў бацькоў. Вядома хто можа, той дапаможа, а хто не можа – нікто ж не настойвае, не патрабуе. У мяне ніхто не патрабаваў, калі няма магчымасці, я магу не даваць такія грошы».

Але кожны з бацькоў разумее, што адмовіцца выдаць грошы на шпалеры, фіранкі, падарункі настаўнікам або ваду для дзяцей – азначае стварыць праблемы і для дзіцяці, і для класнага кіраўніка.

НАТАЛЛЯ, МАЦІ ТРАІХ ДЗЯЦЕЙ:

«Улічваючы, што ў мяне трое дзяцей, вядома для мяне гэта значная сума. 350 на аднаго І на другога. Мне будзе цяжкавата але я ж не пайду лаяцца і канфліктаваць таксама не буду, значыць так трэба, буду паволі аддаваць».

Але насамрэч – так не трэба. Улады розных узроўняў злоўжываюць тэрмінам «бясплатная адукацыя», бо ўсе дарослыя людзі ў нашай краіне плоцяць падаткі. Гэтыя грошы і мусяць выдаткоўвацца на адукацыю, медыцыну ды іншыя сацыяльныя даброты, што замацавана ў Канстытуцыі.

АЛЕГ ВОЛЧАК, ПРАВААБАРОНЦА:

«Таму няправільна Лукашэнка выкарыстоўвае тэрмін «бясплатную адукацыю»- мы ўжо даўно аплацілі гэта. Проста няправільнае размеркаванне рэсурсаў ідзе – больш на праваахоўныя органы і менш на школу».

Калі б мясцовыя ўлады працавалі як належыць ды парламент размяркоўваў грошы ў адпаведнасці з патрэбамі грамадства, заробленыя грошы бацькі маглі б выдаткоўваць на сямейныя патрэбы, а не на затыканне дзірак у дзяржаўным бюджэце.

ІД, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары