На еўрапейскія канцэрты «BRUTTO» студэнты змогуць трапіць за паўцаны


Гурт «BRUTTO» едзе па Еўропе са студэнцкаю вясною. На найбліжэйшыя канцэрты ў Варшаве, Кракаве і Празе студэнты з Беларусі, Украіны ды Расеі атрымаюць квіток за паўцаны. Дастаткова толькі паказаць студэнцкі на ўваходзе – і канцэрт аўтаматычна будзе каштаваць 10 еўраў.

23 сакавіка каманда выступіць у клубе «Basen» у Варшаве, 24 сакавіка – у кракаўскім клубе «Studio». 27 сакавіка «BRUTTO» дадуць канцэрт у Празе.

У анонсе гурта пазначаецца, што «BRUTTO» для студэнта Брат, а не барыга», а таму музыкі спрабуюць зрабіць сустрэчу з моладдзю больш рэальнаю.

Лідар гурта і былы фронтмен гурта «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок кажа: «Мае песні «Не быць скотам», «Рабкор», «Браняносец», «Грай», «Воіны святла» – гучалі на барыкадах і, спадзяюся, хоць крыху, але дапамаглі перамагчы! Тут быў я ды іншыя беларусы. І некаторыя загінулі за свабоду Братоў Украінцаў! Барацьба з таталітарызмам, з бруднаю ўладаю – гэта звышмэта і галоўная тэма нашага музычнага супраціву!»

У лютым і сакавіку ў межах усеўкраінскага туру «BRUTTO» далі канцэрты ў больш як 20-ці гарадах. Выступы гурта наведалі каля 30 000 чалавек.

ДА, belsat.eu

Стужка навінаў