На дзяўчыну, якую асудзілі за экстазі, завялі справу за вербаванне ў прастытуцыю


Падрабязнасці пра справу дзяўчыны, якую асудзілі на 12 гадоў за перавоз 1,5 таблеткі экстазі, распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

«Так, сапраўды, такая крымінальная справа расследавалася ўпраўленнем Следчага камітэту па Менску ў дачыненні да гэтай жанчыны. Ёй было інкрымінавана два склады злачынства: незаконны абарот псіхатропных рэчываў, наркатычных сродкаў – ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса, а таксама кантрабанда», – распавяла Юлія Ганчарова.

«І справа не ў тым, было 2 таблеткі ці 22, тут улічваецца мова закона, па якім гэта – асабліва небяспечныя рэчывы», – падкрэсліла прадстаўнік СК.

У дачыненні да 24-гадовай нарадзінкі Віцебску расследуецца яшчэ адна крымінальная справа, звязаная з выкарыстаннем заняткаў прастытуцыяй і вербаваннем некалькі дзясяткаў дзяўчат для занятку прастытуцыяй на Кіпры. Цяпер вядзецца следства, дапытваюцца сведкі і пацярпелыя.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў