На дзвярах польскага рэстарану: «Расейцаў не абслугоўваем»


Уладальнік рэстарану ў польскім горадзе Сопат вырашыў падтрымаць украінцаў і загадаў не абслугоўваць расейцаў.

«Я прыняў такое рашэнне, улічваючы палітычную сітуацыю. Я не магу мірыцца з забойствам нявінных людзей. Я салідарны з Украінай, акрамя таго, я сам правёў два гады ў турме за антысавецкую дзейнасць у часы СССР», – пракаментаваў сваё рашэнне не карміць грамадзянаў РФ уладальнік рэстарану Ян Германовіч.

Мэр Сопату лічыць, што пратэставаць супраць палітыкі Пуціна трэба інакш. «Агрэсіўная палітыка не павінна паўплываць на абслугоўванне расейцаў у нашым горадзе», – цытуе словы кіраўніка гарадской адміністрацыі Яцэка Карноўскага «ru.delfi.lt».

Польскія юрысты лічаць дзеянні ўладальніка рэстарану незаконнымі. «Гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце», – лічыць прадстаўнік Хельсінскай федэрацыі па правах чалавека Дарота Пудзяноўская.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары