На Дзень Волі прыйшлі правакатары – прыхільнікі Сербіі і праціўнікі Еўразвязу


«Серб з беларускімі каранямі» на Дню Волі, які скардзіўся журналістам на Еўразвяз, аказаўся авантурыстам з Магілёву. Земляка пазнаў магілёўскі гурт Zatoczka.

Падчас акцыі на Дзень Волі адбыўся цікавы інцыдэнт. Два хлопцы прыцягнулі ўвагу журналістам. Адзін голасна гаварыў па-беларуску і па-руску, пытаючы, ад каго незалежнасць святкуюць людзі. Больш за ўсё яго абуралі сцягі Еўразвязу. Сам ён быў апрануты ў майку «Београдски синдикат» – сербскага хіп-хоп гурту, папулярнага сярод футбольных фанатаў, якія прытрымліваюцца правых поглядаў.

Другі прадставіўся сербам, імітуючы сербскі акцэнт. Таксама наракаў на Еўразвяз, у якім няма працы. Магілёўскі гурт Zatoczka пазнаў у ім свайго земляка, якога ў горадзе ведаюць як «Грышу». Пасля такой рэкламы хлопец выдаліў сваю старонку ў сацсетцы. Як пішуць некаторыя карыстальнікі сацсетак, у сваім горадзе хлопец падмануў некалькі чалавек на грошы.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Стужка навінаў