На дні адкрытых дзвярэй у міліцыі школьнікаў «апранулі» у амапаўцаў


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”30921,30925,30933,30929,30937,30941″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Школьнікам паказалі пісталет і далі патрымаць у руках дручок.

Слаўгарадскі РАУС 30 кастрычніка правёў экскурсію для вучняў сярэдняй школы. Яна ўключала наведванне збройнага пакою, пакою для затрыманых, прагляд фільму пра службу міліцыі, а таксама дэманстрацыю спецтэхнікі і зброі, якімі карыстаюцца беларускія праваахоўнікі.

«На заканчэнне, зброю і спецсродкі школьнікі маглі патрымаць у руках і прымерыць на сябе. Было бачна, што падобныя сустрэчы, якія ўжо сталі рэгулярнымі, цікавыя школьнікам», – паведамляе старонка Упраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму.

Такой акцыяй міліцыянты заахвочваюць дзяцей да службы ў праваахоўных органах. Паведамленне на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкаму заканчваецца кантактамі, па якіх раяць звяртацца жадаючым паступаць у навучальныя ўстановы МУС.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў