На дне Атлантычнага акіяну адкрыюць першы ў Еўропе музей скульптур


Першы еўрапейскі падводны музей (Museo Atlantico) адкрыецца 25 лютага ля берагоў іспанскага востраву Лансаротэ.

Падводная галерэя будзе складацца з чалавечых фігур, якія «ідуць» па акіянскім дне. Частка скульптур сімвалізуе еўрапейскі міграцыйны крызіс.

Усе працы, размешчаныя на глыбіні ў 14 метраў, выкананы брытанскім скульптарам і мастаком Джэйсанам Тэйларам.



На дне зʼявяцца 300 скульптур, якія размесцяцца на плошчы каля 400 квадратных метраў і будуць прысвечаны людзям і сітуацыям, героямі якіх сталі самі жыхары Канарскага востраву. Усе скульптуры створаны з высокатрывалага цэменту.

Таксама ў галерэі ёсць патанулы батанічны сад, які, паводле аўтара, адсылае да пытання ўзаемаадносін з прыродай і кліматычных зменаў.

Скульптуры змогуць пабачыць не толькі нырцы, але і турысты на сушы.

ДР, belsat.eu паводле Designboom

Стужка навінаў