Пенсіянерка пераходзіла дарогу ў неўсталяваным месцы на 46-м кіламетры дарогі з Берасця ў Менск.
63-гадовую жанчыну спачатку збіў 46-гадовы берасцеец на «Chrysler», пасля на жанчыну наехаў аўтамабіль «Peugeot», а потым – «Kia». Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.
ДАІ Берасцейскай вобласці падае, што пешаход не мела флікеру.
Цяпер міліцыя праводзіць праверку.
ДД