На Данбасе загінулі 4 ўкраінскіх вайскоўцы


Прэс-цэнтр штаба АТА паведамляе аб напружанай абстаноўцы на лініі фронту на Данбасе.

У штабе заяўляюць, што ўчора ўвечары баевікі «ЛДНР» абстрэльвалі з мінамётаў пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля Вадзянога і Талакоўкі, з гранатамётаў і стралковай зброі – ля Аўдзееўкі.

https://www.facebook.com/ato.news/posts/1732538130090319

У выніку абстрэлаў загінулі 2 украінскіх жаўнера, яшчэ двое загінулі падарваўшыся на міне. Чатыры вайскоўца атрымалі раненні.

Баевікі таксама паведамляюць пра абстрэлы сваіх пазіцыяў з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Сепаратысцкія рэсурсы пішуць пра тое, што ў выніку абстрэлаў пашкоджаны два дамы на ўскраіне Данецку, раненне ў руку атрымаў мірных жыхар.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў