На Данбасе можа распачацца голад


Паводле ААН, голад пагражае паўтара мільёнам жыхароў рэгіёну.

Трыста тысяч з паўтара мільёнаў сутыкнуліся з вострай пагрозай голаду і маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе, паведамляецца на сайце Сусветнай харчовай арганізацыі ААН. Найгоршая сітуацыя – у асобных раёнах Луганскай вобласці, а таксама паблізу лініі канфлікту. Сусветная харчовая арганізацыя ААН плануе ў першай палове года штомесяц аказваць дапамогу для 270 тысяч чалавек.

З лістапада 2014 года арганізацыя накіравала харчовую дапамогу для больш чым паўмільёна жыхароў усходу Украіны. Каля 370 тысяч чалавек атрымліваюць штомесячныя прадуктовыя наборы, яшчэ 180 тысяч жыхароў раёну – ваўчары для куплі прадуктаў харчавання на рынках.

Канфлікт на ўсходзе Украіны доўжыцца ўжо другі год. З пачатку АТО на Данбасе загінулі больш за 9 тысяч украінцаў.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары