На Данбасе ад кулі снайпера загінуў оперны спявак


Таленавіты барытон Васіль Сліпак цягам апошніх 19 гадоў жыў у Францыі. Калі пачалася вайна, ён стаў добраахвотнікам на вайне ўва ўсходняй Украіне. Сёння яго застрэлілі.

Нараджэней Львова, Васіль Сліпак працаваў у Парыжскай нацыянальнай оперы па кантракце. Парыжская аўдыторыя называла яго Мефістофелем дзякуючы выбітнаму выкананню гэтай партыі ў оперы Шарля Гуно «Фауст».

На вайне ён скараціў яго проста да «Міф» – гэта быў ягоны пазыўны.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=E9iGbQKtFmE”][vc_column_text]Калі пачаўся Еўрамайдан, праз падпісаны з операй кантракт Сліпак не мог паехаць у Кіеў, але ён падтрымліваў пратэстоўцаў у Парыжы: арганізоўваў украінскія акцыі і быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Fraternité Ukrainienne» («Украінскае братэрства»).

Калі ўва ўсходняй Украіне зʼявілася расейскае войска, спявак вырашае ехаць туды. Ён ваяваў у шэрагах «Правага сектара», у 7-м асобным штурмавым батальёне.

Сліпака забіў снайпер падчас атакі сепаратыстаў на Дэбальцава. Яго пахаваюць у родным Львове.

Глядзіце выкананне арыі Тарэадора, якое прынесла Васілю Сліпаку першае месца ў вугорскім оперным конкурсе «Armel»

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=q0yKwNIE_9k”][vc_column_text]ДД, ЯБ, belsat.eu

Стужка навінаў