На Данбасе абменьваюць палонных


Фотаздымкі першых вызваленых з палону ЛНР украінцаў

27 снежня на Данбасе адбываецца абмен палоннымі.

Працэс абмену праводзяць на кантрольным пункце пропуску «Майорське» на лініі размежавання ў раёне Горлаўкі ў Данецкай вобласці.
Папярэдне анансавалі правядзенне абмену па формуле «306 на 74» (украінскі бок перадасць 306 асобаў, баевікі – 74).

З палону ЛНР ужо вызвалілі 16 украінцаў. Украінскі бок перадаў каля 75 асобаў (замест планаваных 99), паколькі частка адмовілася вяртацца на акупаваныя тэрыторыі.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка па тэлефоне прывітаў першых звольненых закладнікаў, паведаміў ягоны прэс-сакратар Святаслаў Цэголка. Кіраўнік Украіны пагаварыў з Уладзіславам Аўчарэнкам – фанатам ФК «Зоря» (Луганск), якога сепаратысты з ЛНР «прысудзілі» да 17 гадоў турмы.
Сярод вызваленых таксама 22-гадовы кантрактнік Валянцін Багдан, які патрапіў у палон зімой 2016 году, а таксама блогер Эдуард Недзяляеў.

Пасля абмену палоннымі з ЛНР Украіна пачала абмен з ДНР, непасрэдна побач з Горлаўкай. Мяркуецца, што 58 украінцаў вернуцца з палону баевікоў, у той час як Украіна аддасць 165 асобаў (замест анансаваных 207 – частка адмовілася вяртацца на акупаваныя тэрыторыі).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Hromadske.ua

Глядзі таксама
Каментары