На «Дакары» ў адной з камандаў «МАЗа» – тэхнічныя складанасці


Пасля сёмага дня заезду тры беларускія экіпажы на прэстыжнай гонцы «Дакар» займаюць у агульным заліку 14-ае, 26-ае і 34-ае месцы. Праз тэхнічныя праблемы з грузавіком экіпаж Сяргея Вазовіча страціў шанцы на медалі.

«Альфа-банк», партнёр «МАЗу», паведаміў агенцыі «БелТА», што да фінішу сёмага этапу ралі «Дакар» беларускі экіпаж пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага прыйшоў 11-ым. Ад пераможцы заезду – расейца Эдуарда Мікалаева на «КАМАЗе» – нашыя суайчыннікі адсталі на 15 хв. У агульным заліку беларусы падняліся на 14-ы радок. Лідарам гонкі стаў галандзец Пэтэр Вэрслёс (Peter Versluis), які апярэджвае «МАЗ» на 2 гадзіны.

Грузавік Сяргея Вазовіча праз праблемы з кампрэсарам скончыў на 32-ім месцы, выдаткаваўшы на пераадоленне трасы 5 г 9 хв. Адставанне ад найлепшага выніку заезду перавысіла 1 г 14 хв. У турнірнай табліцы экіпаж размясціўся на 26-ым месцы, прайграючы Верслёсу 5 г 32 хв.[/vc_column_text][vc_single_image image=”81549″ img_size=”large”][vc_column_text]«Хуткая тэхнічка» Уладзіміра Васілеўскага фінішавала на сёмым этапе 34-ай. Такое ж месца экіпаж займае і ў генеральнай класіфікацыі. Яго адставанне ад лідара гонкі складае амаль 7 г 26 хв.

У сёмы дзень гоншчыкі пераадолелі горны маршрут з перападамі вышыняў і воднымі перашкодамі. З-за моцных дажджоў у рачных рэчышчах падняўся ўзровень вады, што ўскладніла задачу экіпажам.

«Сёмы этап прайшлі роўна, праблем з машынай не ўзнікала. Хаця, калі шчыра, маршрут быў прапрацаваны арганізатарамі не да канца: некаторыя экіпажы проста праскоквалі патрэбныя павароты і былі вымушаныя вяртацца. Мы, на шчасце, не памыляліся, што дазволіла паказаць добры час», – адзначыў штурман і кіраўнік каманды Валерый Казлоўскі.

Сёння гоншчыкі будуць адпачываць – працаваць давядзецца толькі механікам, якія паспрабуюць ліквідаваць няспраўнасці ў грузавіку Сяргея Вязовіча. За прызавыя месцы экіпаж ужо змагацца не зможа,

Ралі «Дакар-2016» праходзіць у Аргенціне і Балівіі. Гонка пачалася 3 студзеня ў Расарыё (Rosario), завершыцца там жа 16 студзеня. За гэты час кіроўцам трэба будзе праехаць каля 9 тыс. км праз бездарожжа, высакагорʼе, пясчаныя выдмы, каньёны і саланчакі.

ДД, belsat.eu; фота: «МАЗ»

Стужка навінаў