На чыгуначным вакзале ў Гомлі загінуў грамадзянін Расеі


42-гадовы грамадзянін Расеі залез на парэнчы лесвіцы на другім паверсе чыгуначнага вакзалу і скочыў уніз. Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр у лякарні.

«Мужчына пражываў у Гомельскім раёне з мясцовай жыхаркай. Час ад часу ездзіў на заробкі ў Расею. Паводле сужыцелькі, раней ейны сябар ужываў наркотыкі, а пасля змяніў іх на прыхільнасць да алкаголю. У РФ ён меў судзімасць», – цытуе sb.by прадстаўніка гомельскай транспартнай пракуратуры Сяргея Казакевіча.

Здарэнне адбылося 18 снежня.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў