На чыгуначных вакзалах Беларусі зʼявіўся безкаштоўны Wi-Fi з рэгістрацыяй праз sms


На чыгуначных вакзалах у дзевятнаццаці гарадах Беларусі зʼявілася магчымасць безкаштоўнага доступу ў інтэрнэт. Кропкі доступу ўсталявалі ў залах чакання і холах, а таксама пакоях адпачынку.

Пасля двух тыдняў тэставання, на беларускіх чыгуначных вакзалах нарэшце зʼявіўся безкаштоўны Wi-Fi. Скарыстацца ім можна толькі пасля рэгістрацыі праз тэлефонны нумар, куды смс-паведамленнем прыходзіць пароль для ўвахода ў сеціва.

Як паведамляе БелТа, агулам усталявалі 103 кропкі доступу ў Wi-Fi на вакзалах у Менску, Берасці, Баранавічах, Віцебску, Гомлі, Горадні, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладзечна, Воршы, Асіповічах, Полацку і Пінску.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў