На чэмпіянаце свету па гандболе зборная Беларусі атрымала першую перамогу!


У Францыі працягваецца чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх каманд. У скарбонцы зборнай Беларусі зʼявілася першая перамога, позна ўвечары 15 студзеня з лікам 26:29 нашы хлопцы перагулялі зборную Саудаўскай Аравіі.

На першым этапе фінальнага турніру чэмпіянату свету-2017 (які праходзіць у Францыі з 11 па 29 студзеня) зборная Беларусі выступае ў Руане ў кампаніі шасці зборных, задача мінімум – трапіць у квартэт наймацнейшых. Турнір наша каманда пачала з сенсацыйнай паразы ад каманды Чылі – 28:32.

Прайграўшы найважнейшы матч Беларусь выправілася ў гульні з Саудаўскай Аравіяй. Наша зборная выгуляла першы тайм (14:13) і давяла сваю перавагу ў ліку да трох мячоў к фінальнай сірэны. У зборнай Беларусі мячы закідвалі: Пухоўскі – 9, Каралёк – 6, Шыловіч – 4, Гайдучэнка,Баранаў,Падшывалаў – па 2, Кулеш, Рутэнка, Юрынок, Броўка – па 1.

У Руане, дзе ў рамках групы С выступае зборная Беларусі, з дзвюх перамог стартавалі каманды Германіі і Харватыі. Чылі пасля перамогі над нашай каманды была раздушана дзейными чэмпіёнамі Еўропы – зборнай Германіі – 35:14. Такім чынам, у Чылі і Беларусі па два пункты, няма набраных пунктаў у Саудаўскай Аравіі і Вугоршчыны.

Беларусі ў асноўным раўндзе чэмпіянату свету засталося згуляць яшчэ тры гульні супраць Харватыі(16 студзеня), Германіі (18 студзеня) і Вугоршчыны (20-га студзеня). Для выхаду ў наступны раўнд камандзе Юрыя Шаўцова неабходна выгуляць мінімум яшчэ адзін матч.

АС belsat.eu

Фота francehandball2017.com

Стужка навінаў