На ЧАЭС стаяў ваенны рэактар. Яго абслугоўвалі цеплатэхнікі, якія паняцця не мелі, як ён працуе


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGalJXU1lLaGR4T3MlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]«Калі мы пачалі разбірацца, там не было ніводнай асобы, якая б уяўляла, што адбываецца ўнутры рэактара», – узгадвае Чалец адмысловай камісіі Вярхоўнага Савету СССР па высвятленні прычын аварыі на ЧАЭС.

Чалец адмысловай камісіі Вярхоўнага Савету СССР па высвятленні прычын аварыі на ЧАЭС (1990-91) Юры Варонежцаў распавёў аб прычынах выбуху ў ток-шоў «Форум». Паводле яго, адзін з эксплуататараў падобнага роду рэактараў заўважыў: дзіўна, што гэта адбылося так позна.

Першая прычына аварыі: канструктыўныя недахопы рэактара. «Рэактар такога тыпу РБМК – гэта ваенны рэактар, прызначаны для вытворчасці збройнага плутонію. Пасля вучоныя зразумелі, што падчас напрацоўкі плутонію ўтвараецца шмат энергіі, якую някепска было б выкарыстоўваць у мірных мэтах. Недахопы канструкцыі, якія можна было дараваць у часы халоднай вайны і гонкі ўзбраенняў, нельга было пераносіць на мірны рэактар, які павінен быў выпрацоўваць электраэнергію», – тлумачыць Юры Варонежцаў.

Пункт другі – гэта грубейшыя памылкі персаналу:

«Асноўнымі кадрамі на гэтай станцыі былі цеплатэхнікі, а ніяк не фізікі. Калі мы пачалі разбірацца, там не было ніводнай асобы, якая б уяўляла, што адбываецца ўнутры рэактара і ведала б усе тонкасці гэтых працэсаў, якія там адбываюцца, менавіта фізічных працэсаў», – узгадвае госць праграмы.

Усё гэта прывяло да таго, што адбыўся выбух. Як вядома, на Чарнобыльскай станцыі праходзіў эксперымент, які раней праводзілі на іншых АЭС, у тым ліку і на Чарнобыльскай. «Ён быў звязаны з тым, што пры спыненні рэактара пэўны час ідзе выбег генератара, і тады глядзяць, на колькі яшчэ хопіць працы па інерцыі генератара, каб забяспечваць саму станцыю электраэнергіяй (нейкія аварыйныя службы). Упершыню свядома была адключана практычна ўся сістэма бяспекі. Гэта было зроблена паводле загаду з Міністэрства энергетыкі. Тады загады не абмяркоўваліся, а выконваліся», – распавёў Юры Варонежцаў.

У Расеі дагэтуль эксплуатуюцца 11 рэактараў такога тыпу. «Яны рассыпаюцца на вачах», – б’е трывогу фізік-ядзернік з Масквы Андрэй Ажароўскі. Падрабязней – у відэа.

Ток-шоў «Форум» выходзіць на «Белсаце» па суботах а а 21:10.

Глядзець праграму цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў