На «Белсаце» – прэм’еры найлепшых фільмаў «Бульбамуві»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdFJCaXFOTlE1RzglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Нядзельным вечарам у эфіры «Белсату» мы пакажам тры дакументальныя стужкі, узнагароджаныя на фестывалі беларускага кіно «Бульбамуві» сёлета і летась.[/vc_column_text][vc_column_text]

«Баба, Ваня і каза»

Дзеянне фільму Дар’і Юркевіч адбываецца ў невялікай беларускай вёсцы. Жыццё бабы Серафімы круціцца вакол яе сына, алкаголіка Вані. Не маючы на сваім баку нікога, акрамя белай казы Манькі, баба Серафіма пачынае вайну супраць суседкі Глашы, якая варыць і прадае самагон у вёсцы.

«Пасха Хрыстова»

На Вялікдзень тысячы вернікаў ідуць у цэрквы. Шмат хто робіць гэта раз на год, менавіта на гэтае свята, якому Юркевіч прысвяціла свой апошні фільм. Рэжысёрка пытаецца:

«Што чакаюць яны ад гэтага свята? На што спадзяюцца? Чаго шукаюць? Чаму гэты дзень важны для іх?»

 [/vc_column_text][vc_single_image image=”42580″ img_size=”large”][vc_column_text]

«Пра любоў: Іра»

Рэжысёр дакументу Любоў Зямцова кажа, што гэтая гісторыя маладой жанчыны, якая жыве паміж каханнем і некаханнем, сваркамі, бытам, няздзейсненымі марамі і надзеяй на лепшае – гісторыя пра нас з вамі:

«Гэта гісторыя пра любоў, любоў да жыцця, такога складанага і звар’яцелага, тая любоў, якая зусім і не падобная да любові ў тым біблейскім і ідэалістычным сэнсе, якія часцей ўкладаюць у гэтае слова. Менш за ўсё гэта можна назваць менавіта любоўю, але я называю гэта так таму, што так адчуваю. Гэтак сама лічыць лічыць і гераіня майго фільма».

[/vc_column_text][vc_column_text]Глядзіце фільмы-лаўрэаты ў эфіры «Белсату» і онлайн 22 лістапада а 20:25[/vc_column_text][/vc_column][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў